Cхема: C C C C
Шрифт: A A A
Кернинг: 1 2 3
Изображения

Белкартаграфія

показать меню
РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ
Апiсанне
     На карце дадзены межы дзяржаў, абласцей, раёнаў, нацыянальных паркаў і запаведнікаў. Нанесены населеныя пункты (яны абазначаны па тыпе паселішча і колькасці жыхароў), чыгункі і аўтамабільныя дарогі. Аўтамабільныя дарогі нанесены з улікам пакрыцця. Паказаны гідраграфія і гідратэхнічныя аб'екты, рэльеф, балоты і забалочаныя месцы, лясы і пералескі.
     Дадзена агульная даведачная інфармацыя пра Беларусь: працягласць і плошча тэрыторыі, вышыня над узроўнем мора, асаблівасці рэльефу і  клімату. Змешчана інфармацыя аб рэках і азёрах, жывёльным і раслінным свеце Беларусі, прыродна-запаведным фондзе і многам іншам.
    У інфармацыйных табліцах дадзены звесткі аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні Беларусі, пералічаны найбуйнейшыя рэкі і іх працягласць (агульная і ў межах тэрыторыі Беларусі), найбуйнейшыя азёры (з указаннем плошчы люстэрка і максімальнай глыбіні) і найбуйнейшыя вадасховішчы (указаны плошча і аб'ём).
     Маецца градусная і кіламетровая сетка: для любога аб'екта можна пазнаць геаграфічныя каардынаты.